Галоўная//Сухія малочныя прадукты

Сухія малочныя прадукты

ААТ "Мілкавіта" - аснашчана сучасным тэхналагічным абсталяваннем ад вядучых сусветных вытворцаў, якое дае магчымасць выпускаць шырокі спектр сухіх малочных прадуктаў.

Сёння ў асартыменце прадпрыемства - малако сухое абястлушчанае, малако сухое цэльнае, сыроватка малочная сухая, сыроватка малочная сухая дэмінералізаваная, канцэнтрат малочны сухі.

Вытворчыя магутнасці дазваляюць вырабляць  каля 25 тон сыроваткі за суткі і каля 25 тон сухога малака.

Сухія малочныя прадукты, якія вырабляюцца, адпавядаюць усім міжнародным стандартам і запатрабаваны на рынках блізкага і далёкага замежжа.