Запрашаем наведаць наш стэнд на «Прадэкспа-2026»
2 лютага 2026

2 лістапада 2021
01.11.2021 г. футбольная каманда ААТ «Мілкавіта» пазмагалася за кубак г. Гомеля па міні-футболе сярод аматарскіх каманд. Перад фіналам у камандзе былі траўміраваны адны з ключавых гульцоў: нападаючы і варатар. Нягледзячы на гэта наша каманда ваявала вельмі годна. Гульня была ўпартай, аднак адсутнасць варатара дала несуцяшальны вынік.
З лікам 4:1 каманда ААТ "Мілкавіта" заняла другое месца ў кубку.
Віншуем нашу футбольную каманду, жадаем далейшых поспехаў і спартовых перамог!



